Уражвае. Калона грузавікоў з польскай дапамогай расцягнулася на МКАД да гарызонта

Гэта найбуйнейшая партыя гуманітарнай дапамогі ў гісторыі сучаснай Польшчы.

Як паведамляе Наша Нiва, у Мінск прыехалі больш за 40 грузавікоў з польскай гуманітарнай дапамогай.  Гэта маскі, лекі, тэсты на каранавірус, сродкі індывідуальнай абароны, а таксама апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх.