Общество

Уладзімір Цэслер. «Ох, і сеяла Ульяніца лянок...»

Новая праца вядомага мастака і дызайнера.

Ілюстрацыя са старонкі Уладзіміра Цэслера ў Facebook

Ох, і сеяла Ульяніца лянок,

Ох, і сеяла Іванавна лянок!

Ох, сэрца — лянок,

Мая радасць ты, лянок!

Усё бялюсенькі кужалёк!

Ох, палола Ульяніца лянок,

Ох, палола Іванавна лянок!

Ох, і рвала Ульяніца лянок,

Ох, і мяла Іванавна лянок!

Ох, і прала Ульяніца лянок,

Ох, і ткала Іванавна лянок!

А саткаўшы, ды сарочак нашыла,

А саткаўшы, ды бялёных нашыла!

Еще один дорожный указатель от Цеслера

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(17)