Политика
Анастасія Зелянкова

Удзельнікам акцыі пратэсту прадпрымальнікаў даюць ад 7 да 15 сутак

Да 7 сутак пазбаўлення волі прыгаварыў суд Маскоўскага раёна лідэра прадпрымальніцкага руху Аляксандра Макаева. Віктару Гарбачову і Аяксандру Цацуры суд Цэнтральнага раёна даў 15 і 10 сутак адпаведна. Судовыя працэсы над астатнімі ўдзельнікамі акцыі пратэсту прадпрымальнікаў працягваюцца.

Аляксандра Макаева і Аляксандр Цацуру затрымалі 10 снежня за некалькі гадзін да акцыі пратэсту прадпрымальнікаў. У той жа час быў схоплены і Віктар Крываль, у аўторак, 11 снежня, суд вынес яму прысуд — 15 сутак.

Астатнія актывісты, у тым ліку Віктар Гарбачоў, якога суд таксама прыгаварыў да 15 сутак, былі затрыманы ўжо пасля акцыі. Справы моладзевага актывіста Барыса Гарэцкага, намесніка кіраўніка Партыі БНФ Віктара Івашкевіча, актывіста прадпрымальніцкага руху Віктара Калея, а таксама Крысціны Шацікавай яшчэ будуць разгледжаны ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска.

12 снежня Аляксандра Макаева з турмы на Аркэсціна зноў прывязуць у суд Ленінскага раёна. Яго будуць судзіць паводле пратаколу, які міліцыянты склалі на мінулым тыдні, нібыта, за нецэнзурную лаянку.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)