У Змітра і Насты Дашкевічаў нарадзіўся сын

Поўнае імя хлопчыка — Данііл.

«Сёння ў 6.50 раніцы ў нас нарадзіўся сын. Поўнае імя яго будзе — Данііл. Як хацеў тата. А скарочанае — Ніл. Як хацела мама.  Малыш крыху паспяшаўся з’явіцца на свет і зараз ім нейкі час будуць апекавацца дактары. А я прыходжу ў сябе пасля аперацыі», — паведамiла Наста Дашкевіч у Facebook.

Фрэнды вiншуюць: «Дашкевічы форэва!», «Даніілу пашчасціла з бацькамі, хай і далей шанцуе!».

Данііл — чацвёртае дзіця ў сям'і Дашкевічаў.

Яго тата, палiтвязень, зараз за кратамi. На яго распачалі крымінальную справу за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Мацi – таксама фiгурантка крымiнальнай справы. Падазраецца па тым жа артыкуле, што і муж.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(8)