У Мінску прайшла акцыя ў падтрымку асуджанай журналісткі Кацярыны Барысевіч
Жанчыны ў чорных строях моўчкі прайшліся па вуліцы Кастрычніцкай, паведамляе Радыё Свабода.
У руках яны трымалі белыя ружы, а нанесеныя паверх мэдычных масак крыжы імітавалі залеплены рот і адначасова забарону на свабоду слова.
2 сакавіка суд Маскоўскага раёну Менску вынес вырак журналістцы парталу Tut.by Кацярыне Барысевіч і лекару Арцёму Сарокіну.
Журналістка пакараная 6 месяцамі пазбаўленьня волі (больш за 3 месяцы зьняволеньня да суду залічаць у тэрмін) і штрафам 2900 рублёў.
Мэдык асуджаны на 2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на год і штрафам 1450 рублёў. Яго вызвалілі ў залі суду.
Абодвух абвінавачвалі ў разгалошваньні мэдычнай таямніцы, што нібыта пацягнула за сабой цяжкія наступствы. Сарокін у інтэрвію Барысевіч расказаў, што ў забітага актывіста Рамана Бандарэнкі не было алькаголю ў крыві, як сьцьвярджалі прадстаўнікі розных ведамстваў, уключна з Аляксандрам Лукашэнкам.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме, але вырак абвясьцілі ўжо пры поўнай залі.
Кузнецов: Врача Сорокина наказали за заочную полемику с Лукашенко
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное