У асобных выпадках Латвія будзе ўпускаць аўтамабілі з беларускімі нумарамі
Латвія пастанавіла пускаць у асобных выпадках аўтамабілі з беларускімі нумарамі. Хаця, такі варыянт не пасуе для частых паездак, піша Белсат.
У індывідуальным парадку дазвол на ўезд у Латвію можа даць Служба фінансавай выведкі – адмысловае ведамства, што сочыць за выкананнем міжнародных санкцыяў. Менавіта гэты орган разглядае хадайніцтвы.
Як паведамілі «Белсату» у гэтай установе, дазвол можна атрымаць пры ўмове, калі аўтамабіль з беларускімі нумарамі ўвозіцца ў Латвію не для продажу.
Прасіць дазволу могуць:
- грамадзяне Латвіі, якія хочуць заехаць на сваім легкавіку, зарэгістраваным у Беларусі;
- грамадзяне Латвіі, якія хочуць прыехаць на аўтамабілі, што належыць блізкаму сваяку (рэзідэнту Беларусі) і зарэгістраваны ў Беларусі;
- грамадзяне Беларусі, якія маюць дзейсную візу або від на жыхарства і хочуць заехаць на ўласнай машыне, зарэгістраванай у Беларусі.
читайте также
Абавязковая ўмова ва ўсіх гэтых выпадках – выкарыстанне транспартавага сродку толькі ў асабістых мэтах.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное