Тышкевіч – пра санкцыі: «Пакуль што лайт версія»

Аналітык Украінскага інстытута будучыні Ігар Тышкевіч па гарачых слядах пракаментаваў рашэнне Еўрасаюза адносна сэктаральных санцый супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

«Пакуль што лайт версія. Груба кажучы, дэталізацыя старых пакетаў аформлена як новы.

Зброя і тэхналёгіі – гэтыя санкцыі ніхто не адмяняў і яны дзейнічалі (ды працуюць) з 2007 (абноўлены ў 2011-м)

Фінансаваньне праектаў, страхаваньне – тое, што ў той ці іншай меры было ўведзена ў 2020-м. Толькі зараз сыстэмна.

Асобна па нафтапрадуктах і калійцы. Тут цікавей. Па калію, верагодней за ўсё, сур'ёзныя практычныя крокі будуць напрыканцы 2021 году – Уралкалій не мае зараз вольных аб'ёмаў. Дамовяцца з Мазепіным – адмовяцца ад БКК.

Па нафтапрадуктах ключавым пытаньнем ёсьць юрысдыкцыя праз якую фармальна прадаюць. Беларусь карысталася двума юрысдыкцыямі: брытанскай й нідэрляндзкай. Паглядзім на крокі Лондана.

Па газу прадказальна – ніхто з Расеяй сварыцца не хоча – страшна. Таму Газпром і ягоная труба ў Беларусі ў бяспецы.

І, традыцыйнае маё пытаньне – ДИН (департамент исполнения наказаний), які прадае танны тэкстыль і вырабы з дрэва ў еўрапейскія гандлёвыя сеткі праляцеў міма ўжо пятага пакету санкцый.

Мяркую, трэба заснаваць таталізатар: ці патрапяць яны хоць у 10...15 пакеты? Бо гэта ж «бабло з паветра». Танны тавар, бо праца беларускіх вязьняў (у т.л. палітычных) амаль безкаштоўная».

Ключавым на 2021 ёсьць п.3 ( там сказана, што прынятыя абмежаванні не датычацца выканання кантрактаў, падпісаных да 25 чэрвеня 2021 г. – заўв.рэд.).

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.7 (оценок:19)