Политика

Сыходзіць эпоха: памёр Генадзь Бурбуліс

Тыя, хто зафіксаваў, што СССР спыніў свае існаванне, сыходзяць адзін за адным. Памёр Генадзь Бурбуліс, піша Народная Воля.

Бурбуліс быў адной з ключавых фігур расійскага палітычнага жыцця ў часы ранняга Барыса Ельцына. У 1991 годзе ён быў дзяржсакратаром і першым віцэ-прэм’ерам РСФСР, удзельнічаў у падпісанні Белавежскіх пагадненняў.

Генадзь Бурбуліс уваходзіў у склад расійскай дэлегацыі падчас падпісання Белавежскіх пагадненняў і менавіта ён прыдумаў фармулёўку «СССР як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасць спыняе сваё існаванне».

Бурбулісу было 76 гадоў. Ён памёр раптоўна, падчас паездкі ў Азербайджан на міжнародны форум.

Выпадковасць ці не, але зараз, падчас нападу Расіі на Украіну, што, па сутнасці,  з’яўляецца спробай аспрэчыйць мірны развод рэспублік, якія складалі СССР, падпісанты Белавежскіх пагадненняў сыходзяць  адзін за адным. Станіслаў Шушкевіч, Леанід Краўчук, Генадзь Бурбуліс…  Нейкая містыка.

Дарэчы, Бурбуліс не падтрымліваў імперскай палітыкі цяперашніх расійскіх уладаў. Ён называў палітыку Расіі ў дачыненні да Украіны «трагедыяй, парушэннем базавых нормаў і расійскага заканадаўства, і міжнароднага» і заяўляў, што Крым павінен вярнуцца ў склад Украіны.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(12)