Сядзіба ТБМ звярнулася па дапамогу: трэба аплаціць запазычанасць за электрычнасць

Пасля закліка Алены Анісім за некалькі дзён сабраная чвэрць неабходнай сумы.

Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Франіцшка Скарыны Алена Анісім звярнулся да неабыкавых беларусаў з просьбай дапамагчы аплаціць запазычанасць сядзібы таварыства за электрычнасць:

— Над ТБМ навісла рэальная пагроза застацца без цэнтральнай сядзібы. Улічваючы ўсю сітуацыю з беларускай мовай і адносінамі да беларускамоўных людзей, мала спадзеваў на тое, што ўдасца знайсці новае прыдатнае памяшканне для нашай арганізацыі. Тым не менш, мы не губляем надзеі і просім усіх неабыякавых людзей дапамагчы нашай арганізацыі любой пасільнай сумай, каб сплаціць даўгі перад арэндадаўцамі.

Па словам старшыні ТБМ, запазычанасць складае каля 20 тысяч рублёў. Пасля яе звароту аб дапамозе сабрана каля чвэрці ад неабходнай сумы.

Падрабязная інфармацыя пра спосабы аказання дапамогі сядзібе ТБМ апублікаваная на сайце таварыства.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(10)