Супрацоўнікаў культурнага цэнтра «Корпус» пакаралі суткамі
Аляксандра Багданава, Максіма Крука і Лізавету Неўмяржыцкую абвінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі.
6 верасня ў судзе Савецкага раёна адбыліся суды над затрыманымі 2 верасня супрацоўнікамі культцэнтра «Корпус», паведамляе «Вясна» назірае.
На дырэктара, арт-мэнеджара і ды-джэя Аляксандра Багданава («Папу Бо»), сцэнографа Максіма Крука і арганізатарку культурных імпрэзаў Лізавету Неўмяржыцкую у Савецкім РУУСе склалі пратаколы па арт. 24.3 КаАП за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.
Іх справы пачалі разглядаць 3 верасня, але суд адправіў іх на дапрацоўку. У выніку, Аляксандра Багданава і Максіма Крука арыштавалі на 10 сутак, а Лізавету Неўмяржыцкую — на 8 сутак.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное