Общество

Супраць дырэктара гарадзенскай студыі вэб-дызайну Глеба Койпіша распачалі крымінальную справу

За арганізацыю або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Гэта арт. 342 КК РБ, нагадвае Вясна.

Дырэктар студыі вэб-дызайну «Іквадарт» Глеб Койпіш быў затрыманы 25 жніўня. Вядома, што на працягу некалькіх гадзінаў у офісе студыі праходзіў ператрус з удзелам сілавікоў у камуфляжы.

Студыя «Іквадарт» працуе з 2004 года, займалася арганізацыяй шматлікіх дабрачынных праектаў.

Глебу Койпіш быў збіты сілавікамі 10 жніўня 2020 года і трапіў у траўмапункт. Пазней яму адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па гэтым факце.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1(15)