Суд над студэнтамі: віну прызнаў толькі адзін
У панядзелае фігурантам скончылі чытаць абвінавачанні, пачалі апытваць сведак, піша Новы час.
У Мінску працягваецца суд над фігурантамі так званай «справы студэнтаў». Па ёй праходзіць дванаццаць чалавек, які знаходзяцца ў СІЗА ўжо больш за шэсць месяцаў.
Справу разглядае суддзя суда Савецкага раёна Марына Фёдарава. Усіх палітзняволеных вінавацяць па ч. 2 арт. 17 («злачынства, здейсненая групай асобаў па папярэдняй змове») і ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса («актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»), ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Сёння, як і раней, туды пусцілі толькі па два родзіча кожнага з затрыманых.
Сёння фігурантам скончылі чытаць абвінавачанні. Потым у падсудных спыталі, ці прызнае хтосьці з іх віну.
Выкладчыца Вольга Філатчанкава, студэнткі Кася Будзько, Яна Арабейка і Ксенія Сырамалот сказалі, што не разумеюць, у чым канкрэтна абвінавачваюцца і адмаўляюцца прызнаваць віну. Астатнія фігуранты проста сказалі, што віну не прызнаюць.
З усіх абвінавачаных віну па ч.1 арт.342 прызнаў толькі студэнт МДЛУ Глеб Фіцнер.
Пасля гэтага ў судзе пачалося апытанне сведак.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное