Спэцдакладчыца ААН: «Не хапае слоў, каб апісаць рэпрэсіі ў Беларусі»
Анаіс Марэн заявіла пра «жахлівыя рэпрэсіі» ў Беларусі супраць праваабарончых груп, што, паводле яе, замінае міжнароднаму маніторынгу парушэньняў правоў чалавека ў краіне, паведамляе Радыё Свабода.
Спэцдакладчыца ААН выступіла ў відэаканфэрэнцыі на сустрэчы праваабаронцаў у Вільні, якая абмяркоўвала перасьлед праваабарончай групы «Вясна» з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Яна адзначыла, што, паколькі ёй не дазволены ўезд у Беларусь, праваабаронцы «Вясны» маюць «вырашальнае значэньне» для яе працы:
— Жахлівыя рэпрэсіі, якія зараз накіроўваюцца супраць Вясны, маюць непасрэдны негатыўны ўплыў на нашу здольнасьць у Жэнэве адсочваць абвінавачаньні ў парушэньні правоў чалавека, зьбіраць доказы і належным чынам паведамляць аб рэпрэсіях, і гэта, верагодна, невыпадкова.
Летась я ацаніла сытуацыю ў Беларусі як катастрафічную. Мне цяпер не хапае слоў, каб выказаць сваю інтэрпрэтацыю сытуацыі. Я не магу сабе ўявіць, што можа быць яшчэ горш, — адзначыла яна.
У дадзены момант старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі, яго намесьнік Валянцін Стэфановіч, а таксама пяцёра іншых праваабаронцаў арганізацыі — Уладзь Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк, Леанід Судаленка, Тацяна Ласіца — знаходзяцца за кратамі.
Читайте еще
Избранное