Разговорчики в сети: «Одно и то же. И так из года в год»

Собрали мнения обозревателей о послании Лукашенко.

«Упэўненасьць генерал-губернатара Мураў’ёва»

– Па маіх уражаньнях, у псіхалагічным плане Лукашэнка адчуваў і паводзіў сябе стопрацэнтна ўпэўнена – зусім ня так, як увосень 2020-га, калі былі бачныя ягоны шок ад падзеяў і ён разумеў сваю залежнасьць ад мясцовых сілавікоў, – пiша Сяргей Навумчык. – Але гэта – упэўненасьць генерал-губернатара Мураў’ёва, які меў падтрымку імпэратара, права на якія заўгодна рэпрэсіі і пляваць хацеў на мясцовых.

Усе геапалітычныя і проста палітычныя заявы Лукашэнкі былі ў межах поўнай залежнасьці ад Масквы (здаецца, словы «Россия», «русские» гучалі часьцей, чым «Беларусь» і «беларусы»). У парадыгме «русского мира» выступалі (задавалі пытаньні) і прысутныя.

Гэтак, напэўна, можа праходзіць сход актыву ў якім-небудзь Краснаярскім краі – ніводнага беларускага слова, акрамя як у традыцыйна зьдзеклівым кантэксьце («сьвядомыя»).

І хаця яшчэ часьцей, чым «Россия», гучала «Независимость» – сёньняшняя падзея зафіксавала абсалютную і поўную залежнасьць Беларусі ад Масквы, якая будзе замацаваная разьмяшчэньнем расейскіх ядзерных боегаловак.

Ну і, канешне, усё беларускае – культура, адукацыя, гістарыяграфія, кнігадрукаваньне, – на тэрыторыі Беларусі будуць зьнішчаныя. Рабіць гэта можна будзе толькі ў замежжы.

У мяне няма ніякіх добрых прагнозаў на бліжэйшае дзесяцігодзьдзе.

«Минский «Кастро» вполне справляется со своей нехитрой задачей»

– Во время Карибского кризиса Хрущев изображал из себя государственного деятеля, с которым можно все-таки как-то договориться, если учесть его интересы и пойти ему на уступки, – рассуждает Александр Фридман. – А вот Кастро рвал и метал, шокируя весь мир своей политической неадекватностью и угрозами.

Нынешний московский «Хрущев» выглядит более чем блекло и в подметки не годится своему предшественнику, а вот минский «Кастро», присваивая себе российское ядерное оружие, вполне справляется со своей нехитрой задачей.

«Хто-та врот»

– Стэндап стэндапам, але ёсьць важныя рэчы, якія неабходна адзначыць. Перш за ўсё, наконт ядзернай зброі, – пiша Вiталь Цыганкоў.

Мы будем суверенитет и независимость сохранять и обеспечивать чем только возможно, в том числе и ядерным арсеналом. И не надо говорить, вот, только будут хранить, это не наше оружие. Это наше оружие, которое будет способствовать суверенитету и независимости.

Александр Лукашенко

Ён не агаварыўся, і цягам прамовы і адказаў на пытаньні яшчэ некалькі разоў паўтараў гэты тэзіс.  Што гэта «наша» зброя,  і Менск разам з Масквой будзе ёй кіраваць і прымаць рашэньне наконт яе выкарыстаньня.

«Управлять всем тем оружием, которое находится на нашей территории, будем мы», – яшчэ раз сказаў Лукашэнка ў самым канцы стэндапа, адказваючы на пытаньні. Пад гул прапагандыстаў усе гэтыя дні, што Беларусь становіцца ядзернай дзяржавай.

Паказальна, што гэта даволі радыкальна адрозьніваецца ад тых словаў, якія казаў Пуцін 25 сакавіка, абвяшчаючы, што Расея размесьціць ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі. І Пуцін тады некалькі разоў падкрэсьліў, што Расея «намерена не передать Беларуси ядерное оружие, а разместить свое оружие на ее территории».

Больш за тое, 28 сакавіка «Министерство иностранных дел Беларуси заявило, что размещение ядерных боезарядов РФ на территории страны БЕЗ ПЕРЕДАЧИ МИНСКУ КОНТРОЛЯ ЗА НИМИ (выдзелена мной) не противоречит международному праву, и указали на аналогичную практику НАТО». 

Так прыкольна. МЗС адной краіны заяўляе, што проста размяшчаем у сябе чужую зброю, без кантролю, а потым чалавек, які называе сябе кіраўніком гэтай краіны, кажа – «гэта наша зброя». Хто-та врот. Камусьці так ня хочацца адчуваць сябе бяспраўным васалам, у каго нават не спыталі.

Тое самае і тое самае. І так з года ў год.

Андрэй Дынько

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.5(21)