Общество

СМІ: У менскай філярмоніі пасьля даносу скасавалі канцэрты на тэму Галакосту

Радыё Свабода стала вядома, што заплянаваныя на 20 і 22 студзеня 2022-га канцэрты пад назвай «Жоўтыя зоркі», на якіх мелася выконвацца 13-я сымфонія Дзьмітрыя Шастаковіча «Бабі Яр», скасаваныя пасьля даносу «неабыякавага» грамадзяніна.

Канцэрты памяці ахвяраў Галакосту выконваліся ў Менску і іншых гарадах Беларусі з 2018 году. На сёлетнія канцэрты ў Менску быў запрошаны дырыжор з Аўстрыі.

Нехта Іван Нікіфараў накіраваў 30 лістапада ў Міністэрства культуры Беларусі ліст па электронная пошце наступнага зьместу:

«Так званыя «праекты» — «Жоўтыя зоркі», «Пакуль не ідуць цітры» і іншыя (Менск, Берасьце і т. д.) падаюцца як дабрачынныя, але насамрэч сродкі ад іх ідуць на падтрымку апазыцыйных арганізацый (напрыклад, Горадзенскі госьпіс), і прыцягваюцца артысты, якія бяруць удзел у апазыцыйных акцыях.

Раптам аказваецца, што сёлета арганізатар Ганна Лянькова заплянавала іх у Белдзяржфілярмоніі. Трэба спыніць гэтую дзейнасьць ва ўсіх дзяржаўных канцэртных арганізацыях, ня толькі ў Менску, але і ў іншых гарадах.

Ніжэй прыкладаюцца скрыншоты — дзейнасьць «арганізатара» і Горадзенскага госьпісу».

У адказ на гэты зварот начальніца галоўная ўправы дзяржаўных спэцыяльных культурных мерапрыемстваў і прафэсійнага мастацтва Ірына Дрыга накіравала ліст генэральнаму дырэктару Белдзяржфілярмоніі з загадам разабрацца і паведаміць заяўніка і Міністэрства культуры.

Пасьля разбору ў той жа дзень, 2 сьнежня, стала вядома, што канцэрты 20 і 22 сьнежня ў Белдзяржфілярмоніі скасаваныя.

Вядома, што арганізатарка канцэртаў Ганна Лянькова зьяўляецца ўнучкай «Праведнікаў народаў сьвету». Гэтае званьне надаецца дзяржавай Ізраіль тым, хто ў часе Другой сусьветнай вайны ратаваў габрэяў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1(22)