Общество

Дзіяна Серадюк, Новы час

«Следчы сказаў: «Я не понимаю, почему вы вообще не уехали?»

Сяброўку моладзевага грамадскага аб’яднання «Гісторыка» Таццяну Мастыка затрымлівалі ўпершыню ў жыцці — і адразу яна трапіла ў СІЗА КДБ.

Таццяна і яе муж правялі ў «амерыканцы» 10 сутак. Жанчына застаецца падазраванай па абвінавачанні ў тэрарызме. Яна распавяла «Новаму Часу» пра досвед «у кіпцюрах ГПУ» і пра тое, чаму нельга забараніць чалавечае ў чалавеку.

— Гэта атрымалася вельмі сімвалічна: мяне затрымалі, калі мы з мужам ішлі на мерапрыемства, прысвечанае гадавіне стварэння Мінскага гета, павінна была адбыцца памятная цырымонія ў Мінскім адукацыйным цэнтры, — узгадвае Таццяна. 

Яна прызнаецца, што ўвага з боку КДБ была нечаканай, бо ўся яе дзейнасць была сканцэнтраваная на сацыяльна-культурных і гістарычных праектах.

— Я ніколі не хавала сваіх палітычных поглядаў, але не была надта ангажаваным у палітыку чалавекам, — тлумачыць суразмоўца.

З іншага боку, бачачы, што адбываецца з грамадскім сектарам, мець ілюзіі наконт таго, што «Гісторыку» цунамі рэпрэсій абміне, было б дзіўна.

Калісьці Таццяна ўзначальвала гэтае моладзевае грамадскае аб’яднанне, а яе муж Андрэй Мастыка, якога затрымалі ў той жа дзень, і па сёння з’яўляецца намеснікам старшыні.

Таццяна ішла на мерапрыемства разам з мужам, але на падыходзе да Цэнтра да іх падышлі двое і паказалі пасведчанні супрацоўнікаў КДБ. Дзяўчыну забралі адразу (прычым затрыманне адмаўлялі, настойвалі на «гутарцы»), а Андрэя чамусьці адпусцілі.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(21)