Што зьвязвала Станіслава Маркелава з Беларусьсю
Пра тое, што зьвязвала адваката Станіслава Маркелава, якога забілі 19 студзеня ў Маскве з нашай краінай, распавёў праваабаронца Валянцін Гефтэр.
— Станіслаў некалькі гадоў таму быў адвакатам
Юрася Іванюковіча, які напісаў на будынку беларускай амбасады “Жыве Беларусь” і
“БТ хлусіць”. Наколькі ён цікавіўся сытуацыяй у Беларусі? Што яго
зьвязвала з Беларусьсю?
— У апошнія гады,
можа, менш ужо, але я памятаю канец 1990-х-пачатак 2000-х , пэрыяд, калі ў
Беларусі ўсе палітычна значныя праваабарончыя моманты былі бачныя... Стас часта
бываў і на сэмінарах у Беларусі. Урэшце, ён жанаты на беларусцы. У яго было
заўсёды да Беларусі вельмі цёплае стаўленьне, ня ў тым сэнсе, што ён любіў
цяперашні беларускі рэжым, канечне, тут ні пра якую сымпатыю казаць не выпадае.
Справа ў тым, што ён гэта лічыў сваёй другой радзімай. І таму для яго былі
асабліва важныя і тыя канкрэтныя крымінальныя справы, зьвязаныя з Беларусьсю.
Паводле маіх
зьвестак, ён ня вёў справаў уласна ў Беларусі, але тыя справы ў Маскве, якія
маглі тычыцца неяк грамадзянаў Беларусі, парушэньняў правоў чалавека ў
Беларусі, былі яму блізкія. Акрамя таго, я ведаю, што ён некалькі разоў
удзельнічаў ў працы сэмінараў і канфэрэнцый, якія праводзіў Цэнтар па правам
чалавека Веры Страмкоўскай. Я таксама браў у іх удзел. Для яго Беларусь была
родным месцам.
Читайте еще
Избранное