Общество

Што вядома пра сілавіка, які загінуў на Якубоўскага: Сын супрацоўніцы КДБ, вучыўся ў 20-й школе

Сёння апублічылі асобу супрацоўніка КДБ, які загінуў падчас штурма кватэры айцішніка Зельцэра. Зроблена гэта было ў дзень пахавання сілавіка.  Да гэтага афіцыйна паведамлялася толькі імя мужчыны — Дзмітрый, і яго пазыўны — «Нірвана».

Наша Нiва пiша, што пра яго вядома.

Загінулага супрацоўніка завуць Дзмітры Федасюк. Яму быў 31 год. Федасюк ураджэнец Мінска, вучыўся ў звычайнай школе нумар 20.

Жанаты мае 4-гадовае дзіця. Паведамляюць, што яго маці — кіраўнік аднаго з падраздзяленняў цэнтральнага апарата КДБ.

Федасюк служыў у падраздзяленні «Альфа» КДБ. Займаўся тайскім боксам, удзельнічаў у экстрэмальных спаборніцтвах «Bison Race». У яго сацсетках амаль выключна рэпосты, прысвечаныя зброі і спорту.

У пачатку 2020 года Федасюк разам з іншымі беларускімі спецслужбістамі наведваў Дубай. Там праходзілі спаборніцтвы спецназаўцаў з розных краін свету.

«Альфа», дзе служчыў Федасюк, тады заняла 12 месца, беларускі АМАП — 13 (з беларускіх ССА найлепшы вынік паказаў САХР — трэцяе месца).

Як ужо паведамлялася, пазыўны Федасюка — «Нірвана».

Пра смерць сілавіка выказаліся чыноўнікі, былыя і дзеючыя сілавікі і нават сам Лукашэнка. Але на пахаванне кадэбэшніка Лукашэнка не прыехаў — проста даслаў вянок.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.1(64)