Общество

Шэсць гадоў калоніі, узмоцнены рэжым. Асудзілі палітзняволенага барабаншчыка

У судзе Маскоўскага раёна Мінска па справе 30-гадовага Аляксея Санчука быў абвешчаны прысуд.

Фота з сацсетак

Палітзняволенага барабаншчыка абвінавацілі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 і 2 арт. 342 (арганізацыя, падрыхтоўка дзеянняў, актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 3 арт. 293 (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках) і арт. 13 ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках), паведамляе Вясна.

Санчук прызнаў сябе вінаватым па ч.1 і 2 арт. 342, а па ч. 3 арт. 293 і арт. 13 ч. 2 арт. 293 КК — віну не прызнаў.

Суддзя Таццяна Пірожнікава асудзіла палітвязня на шэсць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму — менавіта такое пакаранне і прасіў пракурор Яўген Серакоў.

Нагадаем, у лістападзе ў Мінску на рэпетыцыі сілавікі затрымалі групу барабаншчыкаў «Патрабуем разысціся», якая восенню стала адным з сімвалаў пратэстаў. Музыкаў адміністрацыйна асудзілі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту, але адзін з затрыманых тады — Аляксей Санчук — пасля 15-сутачнага арышту так і не выйшаў на волю.

Супраць яго распачалі крымінальную справу. На «пакаяльным відэа» АНТ Аляксей пасля затрымання толькі сказаў: «Я вучыў рытм».

Па словах іншых затрыманых музыкаў, пры затрыманні супрацоўнікі ГУБАЗіКа збівалі Аляксея і патрабавалі пароль ад тэлефона. Сам Аляксей на судзе заяўляў пра маральны ціск.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.6(16)