Шчытцова: 4 асноўныя прычыны закрыцця Streamline
Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова назвала чатыры асноўныя прычыны закрыцця школы замежных моваў Streamline.
- Добрая рэпутацыя і лiдарскiя пазіцыі сярод адукацыйных праектаў у Беларусі. Улады імкнуцца не дапускаць росту аўтарытэтнасці незалежных кампаніяў, асабліва ў галіне адукацыі.
- Вялікі выкладчыцкі калектыў і незалежны статус школы. Рэжым Лукашэнкі не мог кантраляваць акадэмічную супольнасць школы.
- Адсутнасць кантролю за наборам, камунікацыяй і мабільнасцю студэнтаў. Гэта была пляцоўка для сустрэчаў і зносінаў людзей з запытам на сучасную адукацыю і адкрытую міжкультурную камунікацыю.
- Перашкода эміграцыі. У тым ліку «ўцёку» патэнцыйнай працоўнай сілы за мяжу.
читайте также
Таццяна Шчытцова адзначыла:
– Улады працягваюць ціск на незалежныя адукацыйныя ўстановы, абмяжоўваюць магчымасці для шырокага вывучэння замежных моваў па-за іх кантролем і перашкаджаюць развіццю свабодных інтэлектуальных супольнасцяў.
Читайте еще
Избранное