Мне падаецца, што напісаць пра іх проста героі – несумленна і мала. На дадзеным этапе нашай гісторыі – гэта самыя важныя людзі.
– Сёння стала вядома, што загінуў Павел «Волат», – пiша журналiст Змiцер Панкавец. – Гэта шосты беларус, які аддаў жыццё ў вайне з расейскім імперыялізмам.
Раней не стала Іллі «Літвіна» Хрэнава, Аляксея «Тура» Скоблі, Змітра «Тэрора» Апанасовіча, Змітра «Ганса» Рубашэўскага, Канстанціна «Фенікса» Дзюбайлы.
Не перастаю штодня думаць пра кожнага з іх, маладых, дужых, прыгожых. Людзей, якія ахвяравалі ўсім, што ў іх было, дзеля пастаўленай мэты, дзеля сваіх ідэалаў. Як і пра тых некалькі соцень беларусаў, якія застаюцца на вайне. І не даюць імперыі зла перамагчы.
І хоць за тры месяцы мы ўжо пачынаем «стамляцца» ад вайны ў навінах, хочам нейкага пазітыву, а не смерцяў і стрэлаў, трэба помніць, што гісторыя робіцца імі. Таму нікога і нічога важней за іх сёння ў нас няма.
Читайте еще
Избранное