Общество

Дзіяна Серадзюк, Новы час

«Самае галоўнае — гэта будзе армія свабодных людзей»

Якім мусіць быць войска новай Беларусі?

«Новы Час» запускае серыю артыкулаў, у якіх разам з лідарамі думак паспрабуе вызначыць, якой павінна быць новая Беларусь.

У першым выпуску вайсковы аглядальнік Ягор Лебядок, журналіст Сяргей Ваганаў, актывіст Аляксей Лазараў і пісьменніца Ганна Севярынец разважаць на тэму войска. Ці патрэбна новай Беларусі армія? Ад каго яна павінна бараніць і ў якім выглядзе можа існаваць?

Ягор Лебядок: Рэформы будуць магчымыя, калі адбудзецца асэнсаванне сябе як нацыі

Войскі павінны быць у любой паўнавартаснай краіне. Разлічваць у забеспячэнні сваёй бяспекі на кагосьці ў стратэгічнай перспектыве — гэта няправільнае рашэнне. Цягам усёй нашай гісторыі па нас «хадзілі» ўсе, каму не лянотна, і гэтую сітуацыю трэба выпраўляць. А зрабіць гэта можна, калі развіваць сваю абароназдольнасць. Вядома, войскі павінны быць сучаснымі і ўключаць не толькі баявую кампаненту, але і кібераперацыі, і рабатызаваныя сістэмы, і інфармацыйна-тэхналагічнае супрацьборства.

Цяперашняе наша войска спраўляецца з задачай кааліцыйнай абароны «Беларусь — Расія», ці, яшчэ шырэй, АДКБ. У сваім колькасным і структурным складзе яно разлічана на абарону ад знешняга ворага — НАТА.

Але яно не заточана на індывідуальную абарону Беларусі і ўключае толькі заходні вектар, не разглядаючы ўсходні. Абарона павінна базавацца, сыходзячы з канкрэтных мэтаў: ваенна-палітычных, эканамічных, інфармацыйных і інш., плюс з улікам наяўных рэсурсаў.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4(10)