Салiдарнасць: Верым, што лепшы час надыдзе, і ўсе мы будзем разам, з яснымі думкамі і энергіяй на іх ажыццяўленне
Дарагія чытачы, сябры, аднадумцы, віншуем вас з Новым годам!
2023-ці быў вельмі цяжкі ва ўсіх сэнсах, ён прынёс шмат страт і мала добрага Беларусі і свету. Усё, што асабіста нас падтрымлівала, гэта непахісная вера ў будучыя перамены, сіла і стойкасць тысяч людзей, праца дзеля ўсяго, што можна зрабіць сёння ў імя заўтра, і вялізная салідарнасць беларусаў і сяброў Беларусі ва ўсіх канцах зямлі.
Мы стараліся сумленна аддаваць сябе сваёй прафесійнай місіі, пісаць важныя тэксты і размаўляць з самымі рознымі героямі, гісторыi якіх хацелася б распаўсюдзіць як мага шырэй. Дзякуй ім і вам, усім, каму не ўсё роўна.
Верым, што лепшы час надыдзе, і ўсе мы будзем разам, з яснымі думкамі і энергіяй на іх ажыццяўленне.
А сёння – добрага Новага года вам і вашым блізкім, здароўя і паболей добрых навін у 2024-м.
З павагай, каманда «Салідарнасці»
Читайте еще
Избранное