Общество

Родныя журналіста Дзяніса Івашына баяцца прымянення да яго катаванняў

Ад гродзенскага калегі, які знаходзіцца ў СІЗА, ужо цэлы месяц не прыходзяць лісты.

Дзяніс Івашын, фота: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Пра гэта распавяла baj.by жонка журналіста Вольга Івашына. Яна мяркуе, што яе лісты да Дзяніса таксама не прапускаюць.

У сувязі з такой моцнай інфармацыйнай блакадай родныя Дзяніса Івашына баяцца прымянення да яго катаванняў у гродзенскім СІЗА.

Рэдактара-валанцёра міжнароднай расследвальнай супольнасці InformNapalm і пазаштатнага карэспандэнта газеты «Новы Час» Дзяніса Івашына супрацоўнікі КДБ затрымалі 12 сакавіка.

Журналіста вінавацяць па арт 365 Крымінальнага кодэкса — «Умяшанне ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў». Калегі мяркуюць, што гэта звязана з ягонымі расследаваньнем пра службу былых украінскіх «беркутаўцаў» у структурах МУС Беларусі.

Абавязкова пішыце лісты, дасылайце паштоўкі Дзянісу на адрас: 230023, Гродна, вул. Кірава, 1, Турма №1.

Падтрымаць сям’ю журналіста можна пераводам на картку:

БПС-СБЕРБАНК: 5435 5311 6677 1004

LIUDMILA IVASHINA-DOBINA

08/23

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.6(5)