Общество

Дзіяна Серадзюк, Новы час

Прысуд у Магілёве. «Яны не тое што не зломленыя духам – яны могуць даць прыклад бадзёрага духу ўсім нам»

25 траўня ў Магілёве палітвязням прысудзілі ад 7 да 4 гадоў калоніі. «Новы Час» пагутарыў са сваякамі некаторых асуджаных, якія сёння ўпершыню за доўгія месяцы змаглі ўбачыць сваіх родных скрозь закратаваны акварыум у зале суда.

Фота Радыё Свабода

— Калі пералічвалі артыкулы, у якіх сказана пра падпалы, узброены супраціў, гвалт над асобай, якія нібыта здзейсненыя гэтымі людзьмі (палітвязнямі. — НЧ) — нягледзячы на ўсю трагічнасць моманту, гэта было смешна. Гэта з той жа оперы, што і нібыта ХАМАС самалёт спыніў, — дадае маці палітыка Таццяна Севярынец. — Гэты суд увойдзе ў гісторыю крыміналістыкі як прыклад таго, як фальсіфікаваліся дакументы і як нельга гуляць чалавечымі лёсамі.

Таццяна Севярынец абураная прысудам сыну, але ў той жа час яна перакананая: «Камусьці гэта будзе дабраславеннем, таму што гэтыя людзі будуць распаўсюджваць святло там, куды яны трапяць». Жанчына прызнаецца, што раней увесь час, гаворачы пра сына, яна не магла стрымаць слёз. Сёння першы раз, калі яна не заплакала, гаворачы пра Паўла.

— Я не збіраюся плакаць, каб гэтыя пачвары бачылі мае слёзы. Не дачакаюцца — мы будзем жыць!

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(18)