Прэм’ера тыдня. «Царкоўка»

Маргарыта Ляўчук, Іван Кірчук і Сяргей Доўгушаў прэзентавалі сумесны праект TryNici купальскай песняй.

Оперная зорка Маргарыта Ляўчук, лідар гурта «Этна-трыа Троіца» Іван Кірчук і музыка Сяргей Доўгушаў прэзентавалі сумесны праект TryNici кліпам на купальскую песню «Царкоўка».

Кліп мусілі прэзентаваць летам 2020-га, але сумныя падзеі ў Беларусі перашкодзілі рэлізу, гаворыцца ў апісанні да «Царкоўкі» на YouTube.

Кліп запісвалі на Віцебшчыне ў Міёрскім раёне, у тым ліку ў ваколіцах возера Бужа.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(14)