Прэм'ера: «Што застанецца, калі скончыцца ўсё? Толькі любоў»

Беларускія музыкі запісалі моцны кліп з удзелам палітвязняў і іх родных.

На гадавіну падзей, якія адбыліся ў Беларусі ў жніўні 2020 года, Лявон Вольскі выпусціў пранізлівы чорна-белы кліп на песню «Палон».

У запісе паўдзельнічалі палітвязень Ігар Банцар, Дар’я Лосік (жонка палітвязня Ігара Лосіка), Вольга і Францішак Севярынцы (сын і жонка палітыка Паўла Севярынца, які з чэрвеня минулага года знаходзіцца за кратамі), выканаўцы Маргарыта Ляўчук, гурт Nizkiz, Андрусь Такінданг, Вераніка Круглова, паэтка Валярына Кустава, акцёр Аляксандр Ждановіч і многія іншыя – мастакі, акцёры, музыкі, журналісты.

«У кліпе ўзялі ўдзел людзі, якім асабліва адгукаюцца словы гэтай песні», – патлумачылі аўтары кампазіцыі – дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандр Лукашук і Лявон Вольскі.

Крыху больш як за гадзіну пасля публікацыі на YouTube кліп набраў звыш 6 тысяч праглядаў, і гэтая лічба працягвае расці.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(41)