Общество

Правабаронцы прызналі палітвязнямі асуджаных за надпісы на помніку Леніну

Па стане на 21 мая ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 406 чалавек.

Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі Яраслава Бурака і Дзмітрыя Харса палітычнымі зняволенымі, паведамляецца ў супольнай заяве.

Яраслаў Бурак быў асуджаны Брэсцкім раённым судом да 3 месяцаў арышту, Дзмітрый Харс — да 1 месяцу арышту.

Падставай для затрымання і прыцягнення іх да адказнасці стала нанясенне надпісаў віду «3%», «Уходи», «Жыве Беларусь!» на пастаменце помніку Леніну ў пасёлку Дамачава.

У супольнай заяве беларускай праваабарончай супольнасці адзначаецца наступнае:

— Напісанне надпісаў такога віду не з’яўляецца праявай хуліганства. Змест надпісаў, месца, дзе яны былі зроблены – пастамент помніка Леніну (дзеяча, чыя роля ў гісторыі неадназначная і выклікае справядлівыя нараканні), які не ўяўляў гістарычнай ці культурнай каштоўнасці і які не з’яўляецца сакральным і шанаваным, у кантэксце грамадска-палітычных падзеяў і публічных грамадскіх дыскусій, палітычных пратэстаў, якія адбываюцца ў краіне з лета 2020 года, сведчаць аб тым, што матывам іх нанясення было выказванне меркавання на грамадска значныя тэмы.

Мы лічым, што дадзеная форма выказвання меркавання патрапляе пад абарону Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і не мае нічога агульнага з прад’яўленымі ім абвінавачваннямі.

Акрамя таго, праваабаронцы звяртаюць увагу на тое, што асуджаныя не пасягалі на значныя  каштоўнасці, не знішчылі іх: — Самі надпісы не ўтрымліваюць нецэнзурнай лексікі альбо мовы варожасці і нянавісці па прыкметах нацыянальнай, расавай, рэлігійнай прыналежнасці ці сацыяльнага паходжання і іншых прыкметах. Матэрыяльная шкода ад такога ўчынку відавочна насіла сімвалічны характар.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(11)