Общество

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ восем чалавек. Сярод іх – экс-футбаліст «Гарадзеі»

Па стане на 8 чэрвеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 476 чалавек.

Віктар Дзянісенка, Мікалай Федарэнка, Віталь Брух, Іван Зубко, Расціслаў Шавель (экс-футбаліст «Гарадзеі»), Сяргей Бялевіч, Яўген Калпачык, асуджаныя па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак»), а таксама Андрэй Кандрасюк – ч. 2 арт.  293 КК («Масавыя беспарадкі»), прызнаныя палітычнымі зняволенымі.

Пра гэта гаворыцца ў супольнай заяве праваабарончых арганізацый.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(11)