Праўленне Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый выступіла ў падтрымку БАЖ
Асамблея выказала абурэнне з нагоды «паклёпніцкай і зневажальнай атакі дзяржаўнай прапаганды» супраць ГА «БАЖ» – «адной з самых аўтарытэтных і прафесійных арганізацый айчыннага грамадскага сектару». Аб гэтым сёння паведамляецца ў заяве, прынятай пасля выхаду на Першым канале БТ дакументальнага фільма «Баш на БАЖ».
Заяўнікі разглядаюць гэты сюжэт “не толькі як выпад супраць вядомага грамадскага аб’яднання, але і як небяспечны сігнал пра магчымы пачатак новага наступу дзяржаўных органаў на свабодную прэсу і журналістаў”.
Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусi заклікае гамадзянскую супольнасць да салідарнасці з БАЖ, незалежнымі СМІ і журналістамі, звяртаецца да суграмадзян з заклікам не верыць сродкам дзяржаўнай прапаганды, а таксама патрабуе ад Міністэрства інфармацыі вынесці папярэджанне тэлеканалу, што дапусціў распаўсюд хлуслівых і ганебных для дзелавой рэпутацыі БАЖ звестак.
Старшыня Беларускай асацыяцыi журналiстаў Жанна Літвіна напярэдадні пракаментавала змест дакументальнага фільма “Баш на БАЖ”, што дэманстраваўся 5 лютага ўвечары па першым канале БТ. Фільм выйшаў у эфір пасля праграмы “В центре внимания” і шмат разоў перад гэтым анансаваўся ў эфіры БТ як “журналісцкае расследаванне”.
– Вядома, што Беларускае тэлебачанне не грэбуе цкаваннем і дыскрэдытацыяй апанентаў улады. На гэты раз аб’ектам стала незалежная журналісцкая супольнасць. Зразумела адно – журналістыка як прафесія цалкам сышла з БТ, – лічыць Жанна Літвіна, паведмляе baj.by.
Асновай “журналісцкага расследавання” стаў ананімны ліст сябра БАЖ, падпісаны “сябрам Беларусі”. У лісце гаварылася, што “ў кіраўніцтва арганізацыі адна мэта – прага нажывы і асабістае абагачэнне”, і што ён “больш маўчаць не можа” і просіць “раскалупаць гэтае залатое асінае гняздо”.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное