Общество

Пра затрыманні на маршы ў Кунцаўшчыне: «Стаяла машына ДАІ, хлопец дастаў сцяг, яго адразу павалілі»

У чацвер зранку ў Мiнске адбыўся невялікі марш.

Як паведамляе Наша Нiва, затрымалі некалькі чалавек. Відавочцы пішуць, што каля 26-й паліклінікі ў Кунцаўшчыне каля 08:20 бачылі чалавека ў наручніках, які ляжаў, а каля яго стаяў характэрны сіні бус.

– Хутчэй за ўсё, гэта была выпадковасць. Стаяла ДАІ, хлопец дастаў сцяг у іх пад носам, не звярнуўшы ўвагі. Яго адразу павалілі, паклікалі бус, вось і ўся спецаперацыя. Магчыма яшчэ аднаго затрымалі, хто з ім побач быў. Пакуль невядома.

Відэа з затрыманым Дзмітрыем Паляковым ужо з'явілася ў праўладных тэлеграм-каналах. Таксама з'явілася відэа і з другім затрыманым, як паведамiлi праваабаронцы, гэта Аляксей Бусел.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.3(27)