Политика

Сяргей Пульша, Новы час

Пасля Байдэна: беларускія ўлады аказаліся ў новай рэальнасці

Ці зробяць высновы?

Некаторыя аналітыкі кажуць, што Уладзімір Пуцін і Джо Байдэн дамовіліся на ўзгадненне сваіх пазіцый па нармалізацыі сітуацыі тэрмінам ад трох да шасці месяцаў. У гэтыя месяцы, імаверна, могуць быць выпрацаваныя прапановы па ўрэгуляванні спрэчных момантаў. Відавочна, што такі спрэчны момант — гэта Беларусь.

Але беларуская ўлада робіць усё, каб «спакойнае ўрэгуляванне» не адбылося, працягваючы «самазабойчы курс».

Што важнае Еўропе, ЗША і, па вялікім рахунку, Расіі ў нашым рэгіёне? У ім важныя бяспека і стабільнасць. Каб усе «гулялі па правілах», каб спакойна ішоў транзіт, каб ад нас не было ніякіх праблем.

Прымусовае прызямленне рэйса «Ryanair» у Мінску паказала, што мы можам стварыць вялікія праблемы. А тое, што нелегальная міграцыя ў ЕС з боку Беларусі вырасла ў пяць разоў толькі ў літоўскім напрамку, паказвае: улада стварае праблему бяспекі Еўропе і надалей.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(21)