Политика

Паротнікаў: Не Такаеў трапіў у залежнасць ад Крамля, а Крэмль ад Такаева

Ці не трапіў Крэмль у пастку, калі падтрымаў падчас пратэстаў у Казахстане прэзідэнта Касыма-Жамарта Такаева? На Радыё Рацыя разважае аналітык Андрэй Паротнікаў.

– Гэта не Такаеў на гачку ў Крамля. Гэта Крэмль зараз на гачку Такаева. Фактычна паўтараецца гісторыя з Аляксандрам Лукашэнкам.

Падтрымаўшы Такаева, Крэмль вымушаны будзе па ідэалагічных і іміджавых чынніках падтрымліваць яго заўсёды. І зараз крамлёўская палітыка ў адносінах да Казахстана шмат у чым стане закладніцай палітыкі самога Такаева.

Крэмль зараз не зможа публічна – адкрыта, выступіць супраць Такаева, падтрымаўшы ягоных апанентаў, – адзначыў Андрэй Паротнікаў.

У мінулы аўторак прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў заявіў, што вывад войскаў кантынгенту АДКБ з краіны пачнецца праз два дні. Сітуацыя ва ўсіх рэгіёнах краіны стабільная, асноўная місія АДКБ завершана, паведаміў ён.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(28)