«Паразуменьня не адбылося». Дэпутат Марзалюк сустракаўся ў калёніі са зьняволенымі

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк сустракаўся са зьняволенымі калёніі № 15, што пад Магілёвам. Пра сустрэчу са словаў вязьня, які дагэтуль адбывае пакараньне ў калёніі, расказаў Радыё Свабода сваяк, які прасіў не называць ягонага імя.

Паводле крыніцы, сустрэча адбылася яшчэ ўзімку, але на волі пра яе стала вядома толькі цяпер.

«Нас было больш за 100, прывялі ў клюб і сказалі, што будзе лекцыя з гісторыі вайны. Выйшаў гэты Ігар Марзалюк, але з нас амаль ніхто яго ня ведаў. Што ён дэпутат ці былы гісторык, ведалі, можа, адзінкі. Слухалі, як заўсёды любога лектара ці міліцыянта, напаўвуха. А той паступова пачаў крычаць на нас, вучыць нас жыцьцю. Казаў: „Вось вы на мяне „наяжджалі“, крытыкавалі мяне, і што цяпер? Дзе вы? У турме седзіце. А дзе я?»

Як мы з хлопцамі зразумелі, гэта ён спрачаўся з уяўнымі палітычнымі, якіх насамрэч на сустрэчы амаль не было. Я дык бачыў толькі аднаго «жаўтабірачніка», а іншых я не заўважыў.

Думаю, палітычных на сустрэчу знарок не пусьцілі, а Марзалюку пра гэта не сказалі. Ён жа ўсё роўна не разьбіраецца, ня ведае, што палітычныя — з жоўтымі біркамі. Вось так і слухалі тую лекцыю. Марзалюк крычаў на нас, а мы маўчалі. Паразуменьня яўна не атрымалася. Я дык слухаў, а сам думаў, што гэта ты такі сьмелы, бо вакол мянты.

А ўвогуле ў мяне склалася ўражаньне, што лектар быў нападпітку, бо вельмі хутка «завёўся». І па выніку ў мяне (і не ў аднаго мяне) засталося пачуцьцё крыўды. Хто ты такі, што на нас лаесься, тым больш крычыш на сваіх жа, палітычных? Што яны табе зрабілі?» — так, паводле суразмоўцы, расказваў яму зьняволены сваяк.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)

Читайте еще

Конвейер репрессий. Задержана многодетная мать – директор «Столле» в Березовке. Минимум три десятка судов на неделе – по «народной статье»

Конвейер репрессий. Задержанная в Армении беларуска уже на свободе – ее не выдадут Минску. Сестра Марии Колесниковой: «Кормить язвенника баландой — это пытать его и медленно убивать»

Конвейер репрессий. Семену Добкину присудили 6,5 лет строгого режима. Работника Мозырского НПЗ, которого месяц назад показательно жестко задержали, поместили в СИЗО

Конвейер репрессий. Жителя Барановичей задержали за комментарии о милиционерах. Как заключенных наказывают за разговоры с Эдуардом Бабарико

Конвейер репрессий. Знаменитое стихотворение Янки Купалы признали «экстремистским». Четверых жителей Березы приговорили к колонии. Задержали девушку, вернувшуюся после нескольких лет жизни за рубежом

Конвейер репрессий. Сестра Марии Колесниковой: «Мы слышали, что она весит 45 кг». Активистку Елену Тоцкую будут судить за солидарность с политзаключенными