Общество

Папярэднія вынікі адзначэньня Дня Волі: штуршку да масавых акцыяў пакуль няма

Якія першыя вынікі сёлетняга Дня Волі? На Свабодзе выказаліся палітычныя аналітыкі Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.

Чаму пакуль не было тэрактаў, якімі палохалі?

Карбалевіч:

Тэрактаў няма, але ёсьць інфармацыя пра нейкія дзіўныя падзеі.

Група маладых людзей зь бел-чырвона-белымі сьцягамі ходзіць па Менску, яны нешта крычаць, чапляюць мінакоў — паводзяць сябе як хуліганы.

Гэта вельмі падобна да правакацыі.

Улады штучна распаўсюджвалі чуткі пра тэракты, для іх гэта стандартная мэтода барацьбы з апанэнтамі.

Пакуль масаў людзей на вуліцах няма, і ва ўладаў няма неабходнасьці ў брутальных дзеяньнях.

Зь якім пэрыядам пратэстаў можна параўнаць сёньняшнія падзеі?

Цыганкоў:

У жніўні-верасьні 2020 году людзі былі абураныя нахабнымі фальсыфікацыямі на выбарах і катаваньнямі ў першыя дні пасьля выбараў.

Тады людзі верылі, што выхадам на вуліцу яны могуць нешта зьмяніць.

Інтэнсіўнасьць сёньняшняга пратэсту можна параўнаць з пратэстамі ў сьнежні летась, калі актыўнасьць пайшла ў двары, у «партызанскія» акцыі.

Людзі могуць выйсьці ў суботу.

Цяпер штуршку да масавых акцыяў няма.

Мільёны незадаволеных нікуды не падзеліся.

Чыю рацыю пацьвердзіў сёньняшні дзень — Ціханоўскай, Латушкі ці Пазьняка?

Цыганкоў:

Тут як у старым габрэйскім анэкдоце, у якім рабін кажа, што рацыю маюць усе.

Ціханоўская і Латушка ня дзейнічаюць наперакор адно аднаму, яны дзейнічаюць у адной зьвязцы.

Ціханоўская з розных прычын не магла заклікаць людзей выходзіць на пратэсты.

У іх з Латушкам разьмеркаваньне роляў — як у «добрага» і «злога» паліцэйскага.

Ігар Макар заклікаў людзей не выходзіць на вуліцу 25 сакавіка. Чаму многія палітыкі і мэдыя заклікаюць людзей выходзіць, «ісьці на бойню»?

Карбалевіч:

Гэта экзыстэнцыйнае пытаньне — ці трэба ісьці на ахвяры дзеля свабоды?

Летась 5 чалавек былі забітыя, тысячы — зьбітыя і катаваныя.

Ніводзін зь лідэраў пратэсту не гатовы сёньня ўзяць на сябе поўную адказнасьць за гэта.

Кожны грамадзянін павінен вырашыць сам для сябе гэтае пытаньне.

Видеофакт. Сколько надо силовиков, чтобы задержать пожилую женщину

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(26)