Панкавец: «Не хапае балявых рэцэптараў ужо, каб адчуваць боль ад усяго, што творыцца ў Беларусi»

Журналiст задаецца пытанем: «Колькі яшчэ патрэба пакут, слёз і крыві?»

Змiцер Панкавец, фота са старонкi ў Facebook

– Здаецца, Кірыл Атаманчык на днях напісаў, калі існуе пекла на зямлі, то гэта сённяшняя Беларусь, – пiша Змiцер Панкавец. – Не хапае балявых рэцэптараў ужо, каб адчуваць боль ад усяго, што творыцца ў краіне.

  • На выдатнага, сумленнага аналітыка Ягора Лебядка завялі крыміналку за садзейнічанне ў экстрэмісцкім фармаванні.
  • Маіх цудоўных старэйшых таварышаў, я нават не пабаюся гэтага слова, сяброў, Рыгора Кастусёва і Аляксандра Фядуту пачынаюць судзіць за нейкую псеўдазмову.
  • Прынцыповых, нязломных сяброў АГП Мікалая Казлова, Антаніну Кавалёву і Ганну Аляксееву таксама змясцілі ў ізалятар па крыміналцы.
  • У родным Барысаве губашлёпікі грамяць прыватную друкарню, толькі за белы і чырвоны колер афармлення.
  • 17-гадовага пацана, журналiста «Прессбола» затрымліваюць і прымушаюць здымацца ў пакаяльным відэа толькі за фразу, што «рускія і беларусы заўсёды ваявалі паміж сабой».
  • Катуюць сваякоў нават загінулых беларускіх герояў-добраахвотнікаў. 67-гадовую маму Васіля Парфянкова, якая яшчэ не можа ўсвядоміць страту сына, кідаюць на Акрэсціна.

І гэта далёка не поўны спіс за няпоўны тыдзень. Нават мне не хапае сілаў чытаць навіны. Колькі яшчэ патрэба пакут, слёз і крыві? Ад усяго гэтага хочацца выць, але трэба трымацца.

Максім Танк некалі пісаў: «Не плач, наш дзень яшчэ настане, / хоць адступілі ўчора. / Зацісні моцна рану, / Хай не смяецца вораг!».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(20)