Памёр Вячаслаў Янушка, якi правёў больш за 7000 аперацый на сэрцы і сасудах

На 71 годзе жыцця.

Фота Мінздароўя

Аб смерці прафесара, доктара медыцынскіх навук Вячаслава Аляксеевіча Янушкі паведаміла Мінздароўя.

Вячаслаў Янушка быў старшынёй Беларускай асацыяцыі ангіёлагаў і сасудзістых хірургаў, членам Еўрапейскага таварыства кардыёлагаў, Еўрапейскай асацыяцыі кардыяракальных хірургаў, пiша Наша Нiва.

Нарадзіўся 3 лістапада 1950 года ў Бярозе. У 1973 г. скончыў Мінскі медінстытут і пасля праходжання інтэрнатуры па спецыяльнасці «хірургія» на базе Баранавіцкай гарадской бальніцы працаваў хірургам у Івацэвіцкай раённай бальніцы, хірургам у аддзяленні сасудзістай паталогіі Мінскай абласной клінічнай бальніцы, у БелНДІ кардыялогіі.

У 1982 г. абараніў кандыдацкую, а ў 1990 г. стаў доктарам медыцынскіх навук. Шмат гадоў Вячаслаў Янушка быў галоўным пазаштатным сасудзістым хірургам Міністэрства аховы здароўя.

За час практычнай дзейнасці Вячаслаў Янушка правёў больш за 7000 аперацый на сэрцы і сасудах.

Вячаслаў Янушка ўпершыню распрацаваў хірургічную тактыку аднамомантавага лячэння хворых з спалучаным паражэннем каранарных артэрый і артэрый розных лакалізацый, якая з поспехам ужываецца ў многіх краінах СНД ды інш.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.8 (оценок:15)