Общество

Памёр Павел Сібілёў, кіроўца аўтобуса, у якога 10 жніўня 2020 года прыляцела граната

Павел Сібілёў не дажыў да свайго 50-гадовага юбілею: яго не стала 10 кастрычніка.

Пра гэта @nashaniva паведамілі яго родныя.

Да жніўня 2020-га Павел быў здаровым мужчынам. Вечарам 10 жніўня Сібілёў завяршаў працоўную змену на аўтобусе, які разам з іншым транспартам трапіў у затор.

Павел выйшаў абмеркаваць сітуацыю з калегам, як неўзабаве яму ў спіну прыляцела граната і гумовыя кулі. Пасля раненняў мужчына месяц правёў у ваенным шпіталі, перажыў перасадку скуры, атрымаў першую групу інваліднасці.

Пасля выпіскі са шпіталя ў яго вынайшлі анкалогію – ён перасоўваўся па вуліцы выключна з кійком у руках.

СК адмовіўся заводзіць справу па факце ранення кіроўцы ў яго працоўную змену.

У Паўла засталося трое дзяцей: малодшы сын у гэтым годзе пайшоў у першы клас. Выказваем свае спачуванні родным і блізкім.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.7(28)