Общество

Памёр мастак Васіль Шаранговіч

29 снежня памерла яго жонка Галіна Шаранговіч, а сёння, 31 снежня, — Васіль Шаранговіч.

Пра гэта паведамляе Наша Ніва.

Народны мастак Беларусі, прафесар, ён доўгі час быў рэктарам Акадэміі мастацтваў. Ëн зрабіў шмат для адраджэння Беларусі і здабыцця ёю незалежнасці. Гэта быў чалавек вялікіх заслуг і бездакорнай рэпутацыі.

Ëн не дажыў два тыдні да 83 гадоў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(12)