Пад Лідай усталявалі памятны камень «100 год БНР». Фотафакт
Актывісты і фундатары адшукалі вялікі валун патрэбнай формы ў вёсцы Дакудава, каля Нёмана.
Фота Андрусь Панямонаў
Затым перавезлі яго на прыватны падворак у Ёдкі, што каля Ліды. А майстар з Бярозаўкі вырабіў на камені адпаведны надпіс – «100 год БНР» і «БЕЛАРУСЬ НАВЕЧНА», паведамляе Радыё Рацыя.
Мяркуецца, што цягам гэтага года падобныя манументы паўстануць па ўсёй Беларусі, а таксама па свеце, дзе жывуць беларусы. Такім чынам, Лідчына – першая мясціна, дзе здзеснілі такую задуму.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное