Общество

Вясельнага фатографа асудзілі да трох гадоў калоніі за некалькі каментароў

Вынесены прысуд 46-гадоваму вясельнаму фатографу Дзмітрыю Сончыку, якога вінавацілі паводле арт.364 і арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Паводле следства, Дзмітрый абразіў і выказаў пагрозу жыццю чатырох чалавек у каментарах у адным з тэлеграм-каналаў цягам 2020-2021 гадоў.

Пагрозы выказалі ў пацярпелых страх за жыццё і здароўе і ўплывалі на псіхічны стан: яны ўспрымалі іх як рэальныя, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Сончык поўнасцю прызнаў віну, адмовіўся ад дачы паказанняў на паседжанні, а ў апошнім слове адзінае, што ён сказаў, — павіншаваў сястру і маці, якія знаходзіліся ў судовай залі, з надыходзячым Днём маці.

Пракурор Арцём Цвяткоў запрасіў для абвінавачанага 3 гады калоніі агульнага рэжыму — менавіта такое пакаранне і прызначыў суддзя Дзмітрый Карсюк. Таксама Сончык мусіць выплаціць двум пацярпелым па тры тысячы рублёў маральнай шкоды.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.4(17)