Общество

Сяргей Пульша, Новы час

Няпросты шлях да нармальнасці

Безумоўна, усе абмяркоўваюць сёння стрэлы ў Мінску, у выніку якіх загінулі айцішнік і супрацоўнік КДБ. Гэтая сітуацыя яшчэ раз паказвае — грамадству патрэбны дыялог. І, насамрэч, грамадства чакае гэтага дыялогу з уладай. Пытанне толькі ў тым, ці пачуе ўлада гэты заклік.

У ліпені Chatham House, Каралеўскі інстытут па міжнародных справах Вялікабрытаніі, зрабіў чарговую апытанку наконт палітычных перакананняў беларусаў.

Даследаванне праводзілася праз інтэрнэт, і закранула пераважна гарадское насельніцтва краіны — а ў гарадах пражывае, па апошніх даных, больш за 70% беларусаў. Таму яго цалкам можна лічыць рэпрэзентатыўным.

Як паведаміў прадстаўнік Chatham House Рыгор Астапеня, у гэтым даследаванні, у прынцыпе, пацвердзіліся тыя перакананні нашых суайчыннікаў, якія былі выяўленыя і ў папярэдніх даследаваннях. Напрыклад, тое, што дзяржаўныя інстытуцыі знаходзяцца ў глыбокім крызісе даверу. Так, кіраўніку краіны давяралі толькі 27% апытаных, тады як не давяралі 47%.

Дзяржаўным СМІ не давяралі 60% супраць 18% даверлівых, ЦВК не давяралі 56% супраць 16% даверу. Судам давяралі толькі 23% апытаных. І ў агульны шэраг «недаверу» трапіла армія. Ёй давярала толькі траціна (33%) апытаных, у той час як не давяралі — 35%.

Гэта, безумоўна, лепей, чым паказчыкі папярэдніх апытанак, калі войску не давяралі 43% (студзень-2021) і 40% (красавік-2021). Але варта зазначыць, што па апытаннях таго ж НІСЭПД гадамі раней войска заўсёды выглядала добра на фоне іншых дзяржаўных інстытуцый.

Цяпер яно таксама трапіла ў агульны трэнд «недаверу да ўсяго дзяржаўнага». Відавочна, што гэта звязана не з самім войскам, а з тым, што ў беларусаў з’явілася ідыёсінкразія да ўсяго дзяржаўнага. Таму што так робіцца з любымі інстытуцыямі, якія пачынаюць дакранацца да таксічных інстытутаў дзяржавы.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(12)