Н.Пяткевіч: Канвэнцыя ААН пра гвалтоўныя зьнікненьні не актуальная для Беларусі

Намесьніца краўніка Адміністрацыі прэзыдэнт Натальля Пяткевіч лічыць, што канвэнцыя ААН пра абарону усіх асобаў ад гвалтоўных зьнікненьняў не актуальная для Беларусі. "Яна для нас адыгрывае такое самае значэньне, як ахова азонавага слою ці абарона галадуючых. У нас такой праблемы няма," — паведаміла яна на прэсавай канфэрэнцыі ў штаб-кватэры ААН ў Ню-Ёрку.

МЗС Беларусі ня будзе надаваць статус першачарговасьці гэтай канвэнціі ААН, перадаюць РІА "Новости" са спасылкай на Натальлю Пяткевіч.

БелаПАН нагадвае, што дагэтуль не вядомыя акалічнасьці зьнікненьня былога намесьніка старшыні Вярхоўнага савету 13-га скліканьня Віктара Ганчара, былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, бізнэсоўцы Анатолія Красоўскага і апэратара расейкага тэлеканалу ОРТ Зьмітра Завадзкага. Міжнародная супольнасьць неаднаразова заклікала ўлады Беларусі расьследваць акалічнасьці зьнікненьня гэтых людзей. У 2006 годзн Генэральная асамблея ААН асудзіла Беларусь за парушэньне правоў чалавека і заклікала ўлады краіны знайсьці вінаватых у зьнікненьні апазыцыйных дзеячоў.

Канвэнцыя пра абарону асобаў асобаў ад гвалтоўных зьнікненьняў была прынятая ў сьнежні 2006 году Генэральнай асамблеяй ААН. У лютым 2007 году яе падпісалі прадстаўнікі 57 краінаў сьвету. Беларусь пакуль не далучылася да гэтага дакумэнту.

Канфэнцыя прадпісвае прымаць эйэктыўныя адміністрацыйныя і заканадаўчыя, судровыя і іншыя захады, каб папярэджваць і спыняць акты гвалтоўнага зьнікненьня. Канвэнцыя забараняе існаваньне сакрэтных турмаў і забавязвае паведамляць сем'ям пра лёс затрыманых родных.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)