Нінь хао, лао бай сін
Магчыма, менавіта так праз дзясятак год пачнуць вітаць адзін аднаго беларускія юнакі і дзяўчаты. Кітайская мова, падобна, мае шанцы займець у нашай краіне статус трэцяй дзяржаўнай. З 1 верасня яе пачалі выкладаць у некаторых школах. А напярэдадні кіраўнік дзяржавы публічна выказаў спадзяванне, што неўзабаве выпускнікі нашых СШ здолеюць свабодна гутарыць на «каком-нибудь европейском или китайском языке». «Салідарнасць» вырашыла ў меру магчымасцяў паспрыяць гэтаму, надрукаваўшы кароткі беларуска-кітайскі слоўнік.
Во ай ні – я кахаю цябе
Дахуй – з’езд
Лао бай сін – дзеравеншчына
Мэй Го – цудоўная краіна
Нінь Хао – прывітаньне
Ханкун мудэнь – авіяносец
Чжэнцзэдзі гунян – цнатлівая дзяўчына
Шаонянь – хлопец
Шэн шэн – жыватворная сіла
Юйван сінвэй – ідыёцкі ўчынак
Застаецца толькі марыць пра тое, што нашы чыноўнікі будуць рабіць як мага менш юйван сінвэй. Тады Беларусь будзе па-сапраўднаму Мэй Го.
Читайте еще
Избранное