Общество

Аксана Колб, Новы час

«Не дай Бог, каб беларусы ўсвядомілі каштоўнасць Незалежнасці праз яе страту»

«Калі б у жніўні-лістападзе 1991-га не была абвешчаная Незалежнасць, не былі б створаныя дзяржаўныя інстытуты — Беларусь магла б стаць яшчэ адным суб’ектам Расійскай Федэрацыі», — лічыць Сяргей Навумчык.

Плошча, жнівень 1991 у МІнску, фота Уладзіміра Кармілкіна

Трыццаць гадоў таму, 25 жніўня 1991 года, пасля падаўлення путча Вярхоўны Савет БССР надаў канстытуцыйны статус «Дэкларацыі аб незалежнасці». Ці магло б гэта адбыцца, каб у ВС не было апазіцыі БНФ, іншых пранацыянальных сіл?

Чаму мы не здолелі зберагчы тое, што атрымалі на пачатку 1990-х? Што рабіць сёння, каб захаваць незалежнасць? Пра гэта мы размаўляем з дэпутатам ВС ад БНФ, палітыкам, пісьменнікам і публіцыстам Сяргеем Навумчыкам.

— Чаму 30 гадоў таму ў нас атрымалася аднавіць незалежнасць і пачаць будаўніцтва нацыянальнай дзяржавы? Ці магло быць інакш? Можа, у любым выпадку сітуацыя складвалася на карысць нацыянальных суб’ектаў і СССР усё роўна б разваліўся?

— Гэта даволі распаўсюджанае меркаванне, што ад дэпутатаў БНФ і шырэй — ад беларускага народа — нічога не залежала, што падзеі ўсё роўна склаліся б такім чынам, што Беларусь атрымала б Незалежнасць у выніку распаду СССР.

Між іншым, часам так і кажуць: Беларусь стала незалежнай у выніку распаду СССР. І блытаюць, перастаўляюць месцамі прычыну і следства. Канешне, Беларусь не знаходзілася ў вакууме, яна была часткай тых працэсаў, якія адбываліся.

Але я нагадаю храналогію: спачатку рэспублікі абвясцілі адна за другой незалежнасць, а ўжо потым былі падпісаныя Віскулёўскія пагадненні, якія канстатавалі знікненне СССР.

Ведаеце, у Чэхіі нікому не прыйдзе ў галаву сказаць, што Масарык і яго паплечнікі, якія абвясцілі незалежную дзяржаву ў 1918 годзе, маглі б гэтага і не рабіць, маўляў, усё роўна Аўстра-Венгерская імперыя распалася б

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(14)