Навумчык: «Нічога ў Расіі не зьмянілася з часоў СССР: паслаць у космас ракеты – можна. Наладзіць выпуск памперсаў – ніколі»

Пісьменнік – пра «краіну духоўнай велічы».

– Амэрыканскія аналітыкі шакаваныя ня проста нізкай, а нулявой падрыхтоўкай расейскіх вайскоўцаў на ўзорўні «салдат-адзьдзяленьне-узвод», – піша Сяргей Навумчык. – Тлумачу: камандзір танку ня ведае, куды рушыць і што рабіць, наводчык няздольны правільна выбраць, куды і ў які момант страляць.

Камандзір узвода (3-4-5 танкаў) губляецца ў экстрэмальнай сытуацыі і няздольны прымаць самастойныя рашэньні, бо ў выпадку, калі нешта ня так, атрымае прачуханку ад начальства.

Аналітыкі не падазраюць, што такая безініцыятыўнасьць у расейскім войску ідзе да самых высокіх ўзроўняў – магчыма, адсюль і неверагодна высокі ўзровень стратаў генэралаў: генэралы самі вымушаныя камандпаваць там, дзе ў арміі Чэхіі ці ЗША справіўся б капітан.

Распрацаваць стратэгічны план захопу Ўкраіны за тры дні – гэта заўсёды. Правесьці танк гэтак, каб ён не патрапіла ў аблогу – гэта ніяк.

Нічога ў Расіі не зьмянілася з часоў СССР: паслаць у космас ракеты – можна. Наладзіць выпуск памперсаў – ніколі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(60)