Навумчык: «Любое ўзгадваньне слова «Беларусь» у Авальным кабінэце Белага дому — на карысьць незалежнасьці»

Пісьменнік — пра сустрэчу Ціханоўскай з Байдэнам.

— Адна толькі 15 хвілінная сустрэча з Байдэнам, бяз гутарак з Блінкеным ды іншымі асобамі, была б чыста сымвалічнай (хаця сімвалы і, калі хочаце, піяр важаць ўсё болей, — піша Сяргей Навумчык. — Такая рэальнасьць).

З улікам жа гутарак з дзеячамі, якія якраз і выпрацоўваюць палітыку ЗША — гэта важнае завяршэньне праграмы афіцыйных сустрэчаў. Увогуле мы цяпер у такой сытуацыі, што любое ўзгадваньне слова «Беларусь» у Авальным кабінэце Белага дому — на карысьць незалежнасьці.

Што да слоў Ціханоўскай Байдэну пра тое, што выбар беларусаў цяпер не геапалітычны, а паміж законам і беззаконьнем — дык рана ці позна, але беларусам давядзецца рабіць менавіта геапалітычны выбар. У цывілізаваны сьвет ці ў імпэрыю арды. У імпэрыі арды ні дэмакратыі, на законаў ніколі не было, як не было і свабоды.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(69)