Намеснік старшыні БАЖ: «Абшукалі ўсё, нават у сметніцах і лядоўні глядзелі»
Барыс Гарэцкі распавёў, што да яго дадому прыйшлі ў 7.25 раніцы, настойліва званілі ў дзверы, потым прыйшлі з абсталяваннем, каб рэзаць дзверы.
Барыс адкрыў, паведамляе БАЖ.
— Рукі за спіну і г.д., але дома было трое дзяцей, таму прайшло даволі мякка, сілавую групу адправілі. Абшукалі ўсё, нават у сметніцах і лядоўні глядзелі. Забралі ноўты, тэлефоны, сямейныя грошы (не шмат).
Усё працягвалася каля 3-4 гадзін.
Вобшук быў у межах арт. 342 КК. Вобшук праводзіў Следчы камітэт, санкцыя пракуратуры.
Читайте еще
Избранное