На прадпрыемстве, дзе выпускаюць матэрыялы для мэдычных масак, знайшлі каранавірус
59-гадовы супрацоўнік прадпрыемства «Сьветлагорск-Хімвалакно», дзе выпускаюць матэрыялы для запатрабаваных цяпер мэдычных масак, заразіўся каранавірусам. Пра гэта ягоныя калегі даведаліся 8 красавіка, піша Радыё Свабода.
— Некалькі дзён таму ён адчуў недамаганьне і зьвярнуўся да лекара, затым яго паклалі ў шпіталь і зрабілі тэст на каранавірус — вынік аказаўся станоўчы. Мужчыну адправілі ў Гомель, — пацьвердзілі на прадпрыемстве.
Мэдыкі забралі пад назіраньне кантакты першага ўзроўню — гэта брыгада хворага, якая складаецца з 9 чалавек. Месца іх працы апрацавалі антысэптыкамі.
Займаюцца мэдыкі і кантактамі другога ўзроўню. У адміністрацыі прадпрыемства цяпер вырашаюць, як мінімалізаваць рызыку распаўсюджваньня вірусу бяз шкоды для вытворчасьці. Магчыма, частку людзей адправяць у адпачынак.
— Мы ня можам спыніць вытворчасьць, тым больш цяпер наша прадукцыя вельмі запатрабаваная, попыт рэзка ўзрос, аб’ёмы павялічылі ў 4–5 разоў, — сказалі на прадпрыемстве.
Там сьцьвярджаюць, што хворы за мяжой ня быў, але нядаўна з адпачынку вярнуўся ягоны сын.
Пресс-секретарь Лукашенко: Надевать на чиновников маски силой никто не намерен
8 красавіка «Сьветлагорскія навіны» паведамлялі, што ў райцэнтры выяўлены хворы на каранавірус.
Ад пачатку сакавіка прадпрыемства «Сьветлагорск-Хімвалакно» заключыла 20 новых кантрактаў, пашырыла геаграфію паставак аж да Кітаю і цалкам загрузіла новую лінію. Усё праз ажыятажны попыт на прадукцыю заводу — спанбел і акваспан. Зь яе робяць аднаразовыя маскі, бахілы і халаты.
Читайте еще
Избранное