Міхалевіч: «З вялікай доляй верагоднасці экстрадыцыі з таго ж Тайланда не будзе, але ці хочаце вы правесці паўгода ў мясцовым ізалятары?»

Адвакат, палітык — пра тое, куды беларусам нельга ехаць ні ў якім разе.

— Як адвакат, я ведаю, што, калі чалавек знаходзіцца ў базе, у дадзеным выпадку ў базе СНД, яго абавязаны затрымаць, што і адбылося з беларускай Дзіянай Маісеенка, — патлумачыў Алесь Міхалевіч на Еўрарадыё. — Далей ужо ад юрыдычнай і судовай сістэмы краіны залежыць, ці будуць яны экстрадаваць гэтага чалавека ў Беларусь.

Алесь Міхалевіч

Але базава затрымаць пры праходжанні мяжы яны абавязаны. Таму ў Арменіі склалася такая ненармальная сітуацыя, калі, напрыклад, адзін хлопец, якога адмовіліся экстрадаваць, тым не менш не мог адтуль выехаць, таму што яго кожны раз на мяжы затрымлівалі і не прапускалі.

Пакуль Дзіяна Маісеенка таксама мае забарону выезду з Арменіі і чакае, калі яе здымуць.

Адвакат нагадаў, што заўсёды папярэджвае беларусаў, якія жывуць у Грузіі і павінны раз на год выязджаць, каб зрабіць візаран (аднавіць легальнае знаходжанне), лепш ездзіць у Турцыю.

— Тут перш за ўсё грае ролю тое, наколькі лёгка падаць чалавека ў базу.

Напрыклад, з артыкулам «Падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», які маюць шмат беларусаў, патрапіць у базу Інтэрполу немагчыма. А вось у базу СНД — цалкам магчыма. Гэта робіцца на аўтамаце.

Беларусі, безумоўна, лягчэй на расійскай мове падрыхтаваць дакументы ў базу СНД, чым на англійскай мове ў базу Інтэрпола.

Таму верагоднасць знаходжання ў базе Інтэрпола ў тысячы разоў меншая, а з палітычна матываваным артыкулам і таго менш. Адсюль вынік: лепш ехаць туды, дзе база СНД не працуе, — раіць Міхалевіч.

Між тым ён адзначае, што сама па сабе Арменія для беларуса можа аказацца больш бяспечнай краінай, чым тая ж Грузія.

— Статус бежанца Арменія выдавала беларусам нашмат лепш, чым Грузія.

Грузія ў гэтым плане краіна, якая ўпарта не прызнае, што ў Беларусі ёсць сур’ёзныя палітычныя праблемы. Таму яна таксама не самая бяспечная краіна.

Тым больш што там зараз адбываецца такое паўзучае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека. Цалкам верагодна, што Арменія стане лепшай краінай.

Асабліва калі зможа змяніць сваю пазіцыю адносна базы СНД і перастане ўвогуле прымаць адтуль запросы расійскага і беларускага боку па палітычна матываваных справах. Калі Арменія выйдзе з падтрымкі базы СНД, яна адназначна стане больш бяспечнай за Грузію, — лічыць адвакат.

Ён пералічыў і іншыя бяспечныя і небяспечныя для беларусаў краіны.

— Сербія — гэта адвечны саюзнік Расіі. Куды не трэба ездзіць, дык гэта ў Сербію. І мы бачым, з якімі праблемамі там сустрэўся спадар Гнёт. Ён не можа да гэтага часу вырашыць сваё пытанне.

Я ўпэўнены, што яго справа скончыцца перамогай, але калі цалкам гэта перамога адбудзецца, не вазьмуся прагназаваць.

Таму з еўрапейскіх краін, у якія нельга ехаць ні ў якім выпадку, гэта Сербія і Азербайджан.

У Арменіі горшае, што можа чакаць беларуса, — пасядзець нейкі час у ізалятары. Але і гэтага можна пазбегнуць, калі своечасова звярнуцца да адваката.

Наогул трэба пазбягаць усіх адвечных саюзнікаў Расіі і Беларусі. Безумоўна, нельга ехаць у РФ, Казахстан, ва ўсю Сярэднюю Азію без выключэння. Гэта месцы, дзе вас дастаць вельмі лёгка.

Я б таксама не ехаў у Кітай. Можаце сабе ўявіць узровень турмаў у Тайландзе ці іншых азіяцкіх краінах. З вялікай доляй верагоднасці экстрадыцыі з таго ж Тайланда не будзе. Але ці хочаце вы правесці паўгода ў мясцовым ізалятары?

Лацінскую Амерыку таксама трэба выкрасліць практычна ўсю, бо, натуральна, калі вы будзеце ў базе Інтэрпола, вас там затрымаюць з тым жа самым вынікам.

То-бок з вялікай долей верагоднасці вас не экстрадуюць у Беларусь, але таксама падумайце, ці спадабаецца вам, напрыклад, у ізалятары Калумбіі ці Мексікі.

Агульна для падарожжаў трэба выбіраць тыя краіны, дзе адносна высокія прававыя стандарты. У першую чаргу, гэта — Шэнгенская зона.

У далёкія экзатычныя краіны, калі вы ў вялікай групе рызыкі, калі дакладна ведаеце, што ў Беларусі па вас узбуджана крымінальная справа, я б асцерагаўся ехаць, — папярэджвае Міхалевіч.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(9)

Читайте еще

Марыя Садоўская-Камлач: Калі раней расейскія СМІ стараліся спадабацца беларусам, то сёння стаўленне іншае

Конвейер репрессий. Как юрист Зенкович выглядит после 3,5 лет в заключении. Стали известны фамилии всех 37 политзаключенных, выпущенных по амнистии. КГБ задерживает учителей со всей Беларуси по делу «Адукаванкі»

Дроздовский: «В странах Европы около 15% людей с инвалидностью, а у нас 6%. Как так может быть?»

Гребенщиков: «Людей учат, что только они правы, а все остальные — враги. С этим очень тяжелым наследием придется справляться не один десяток лет»

Мялешка: «Сказалі, вы зашмат гаворыце»

Конвейер репрессий. В Бресте политзаключенного снова приговорили к колонии – а также его жену. Почобут согласился на выезд из Беларуси еще в апреле – Анжелика Борис. Названы имена десятков политзаключенных, вышедших в «четвертой волне»